Градзірні БелАЭС. Фота Настассі Уткінай.

Увод у эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС плануецца ў 2022 годзе. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пасля адкрыцця XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo 2021, перадае карэспандэнт БелТА.

На другім энергаблоку на мінулым тыдні завяршыўся этап гарачай абкаткі. Была праверана працаздольнасць асноўнага абсталявання і тэхналагічных сістэм рэактарнай устаноўкі.

– Да канца года плануецца загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактарнай ўстаноўкі другога энергаблока БелАЭС. Паліва было дастаўлена ў красавіку, яно прайшло ўваходны кантроль. А ўключэнне ў энергасетку і ўвод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзе, – сказаў Віктар Каранкевіч.