Фота Настассі УТКІНАЙ.

Упершыню за ўвесь час пандэміі Мінздароўя налічыла 2038 сутачных выпадкаў кавіду. 

За суткі па афіцыйных звестках памерлі 15 чалавек. Усяго за ўвесь час — 4319 смерцяў.

Раней на працягу некалькіх тыдняў афіцыйная лічба сутачных захворванняў па краіне была блізкай да дзвюх тысяч, але ніколі яе не перавышала.