Машына з'ехала ў кювет і перакулілася. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Сёння, 12 кастрычніка, каля 6.30 здарылася аварыя каля вёскі Крыніца, што ў Маладзечанскім раёне. Інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза расказала падрабязнасці:

– 29-гадовы кіроўца-маладзечанец на аўтамабілі «Форд Мандэа» ехаў па аўтадарозе Мінск-Маладзечна-Нарач з боку Мінска. На 69-м кіламетры, каля вёскі Крыніца, мужчына не справіўся з кіраваннем. Ён з’ехаў спачатку на правую па ходзе руху ўзбочыну, наехаў на стойку кіламетровага слупка. А потым дапусціў занос у кювет, дзе машына перакулілася.

Па словах інспектара, пацярпелага кіроўцу забралі ў рэанімацыю. Матэрыялы па здарэнні – на праверцы ў ДАІ.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.