Фігуратка трапіла на камеру відэаназірання. Скрын з відэа УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю Маладзечна звярнулася 39-гадовая бухгалтар аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Жанчына паведаміла, што з яе раней выкінутай банкаўскай карткі зніклі без малога 185 рублёў.

Аказалася, што жанчына няправільна паглядзела тэрмін дзеяння карткі і звярнулася ў банк для яе замены.

Пасля пераафармлення кліентка атрымала на рукі новую картку, а старую выкінула ў сметніцу на вуліцы Крынічнай.

Аднак праз нейкі час жанчына не змагла аплаціць пакупкі ў краме, паколькі на карт-рахунку не аказалася грошай. Уладальніца адразу ж звярнулася па кансультацыю ў банк і ўзяла выпіску. Стала ясна, што яе пластыкавай картай хтосьці расплачваўся ў розных крамах у Маладзечне.

Аператыўнікі групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Маладзечненскага РАУС высветлілі абставіны здарэння. Чужую банкаўскую карту ў сметніцы знайшла беспрацоўная 48-гадовая гараджанка. Вырашыўшы выпрабаваць сваю ўдачу, жанчына адправілася за цыгарэтамі ў бліжэйшы магазін. Пераканаўшыся, што аплата бескантактавым спосабам праходзіць паспяхова, яна разам са спадарожнікам купіла каву ў рэстаране хуткага харчавання, набылі алкаголь і закуску. Дзеянні зламысніцы патрапілі ў поле зроку камер відэаназірання ў гандлёвых кропках. Усяго фігурантка паспела патраціць амаль 185 рублёў.

У дачыненні да падазронай следчыя пачалі крымінальную справу за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Максімальны тэрмін пакарання можа складаць тры гады.