Фота teris.com.

У бальніцах Мінскай вобласці ад 21 верасня па 11 кастрычніка з COVID-19 знаходзілася толькі 4,3 працэнта пацыентаў са скончаным курсам вакцынацыі супраць 95,7 працэнта непрышчэпленых, паведаміла БелТА намеснік галоўнага лекара «Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірына Мілановіч.

Першай дозай вакцыны ад каранавіруса ў сталічным рэгіёне прышчэплены 333413 чалавекі (22,6 працэнта), з іх 199125 (13,5 працэнта) завяршылі поўны курс вакцынацыі.