Фота ugorizont.ru.

Чарговы збор у межах дабрачыннага праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» зладзілі ў Вілейцы 10 кастрычніка.

– Сартыроўка прайшла хутка, бо сабраныя віляйчанамі накрыўкі былі чыстымі. Паваланцерылі і за пару гадзін да адпраўкі падрыхтавалі сем мяхоў, – расказала каардынатар збору Вольга Шостак.

21 кастрычніка ў час ад 14.00 да 16.00 зноў можна далучыцца да збору па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-А.

Экагрузавік чакаюць у Вілейцы 26 кастрычніка ў 10.20. І запрашаюць валанцёраў далучыцца да загрузкі.

Нагадаем, што экагрузавік прыедзе за сабранымі накрыўкамі ў межах названай акцыі.