Фота УУС Мінаблвыканкама.

Па дапамогу ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся 70-гадовы мясцовы жыхар. Пенсіянер паведаміў, што з яго ўчастка ў вёсцы Груздаўка на Маладзечаншчыне зніклі металічныя вырабы – запчасткі ад трактара і металічны кантэйнер.

У ходзе правядзення аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў сышчыкі вылічылі падазраваных – дваіх жыхароў навакольных вёсак 35 і 20 гадоў. Іх затрымалі дома ў аднаго з падазраваных і даставілі ў райаддзел для разбору.

Як высветлілася, жалеза фермера спадабалася таварышам яшчэ пару гадоў таму. Тады яны прапаноўвалі мужчыну выкупіць за капейкі ў яго метал, але гаспадар адмовіўся.

Паводле папярэдняй версіі, падазраваныя днём праязджалі на аўтамабілі па наваколлі і, рухаючыся міма садовага ўчастка, успомнілі пра металічны кантэйнер. Яны скарысталіся адсутнасцю гаспадароў і вывезлі з двара жалезную канструкцыю, а разам з ёй прыхапілі і некалькі металічных запчастак ад трактара.

Было ўстаноўлена, што выкрадзеную маёмасць зламыснікі здалі ў пункт прыёму металалому. У адной з такіх кропак аператыўнікі знайшлі скрадзены кантэйнер. Атрыманыя грошы, а гэта каля 80 рублёў, мужчыны патрацілі на асабістыя патрэбы.

Падазраваныя не сталі адмаўляцца і прызналі віну. У дачыненні да іх следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.