Фота narachanka.by.

 Суд Астравецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе аб махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

У злачынстве абвінавачвалася 31-гадовая жанчына.

У судзе расказалі, што са жніўня 2019 года па снежань 2020 года, злоўжываючы даверам на розных падставах, у тым ліку атрымання грошай у доўг на развіццё бізнесу, набыцця кватэр і іншыя асабістыя патрэбы, завалодала сумай  звыш 189 рублёў. Пры гэтым абвінавачаная мела некалькі незабяспечаных даўгавых абавязацельстваў перад іншымі людзьмі і банкамі па раней заключаных крэдытных дагаворах. Дзейнічала жанчына наўмысна і з карыслівых меркаванняў.

Прысудам суда яна прызнаная вінаватай. Жанчыне прызначылі пакаранне пяць гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яна павінна выплаціць штраф у памеры сто базавых велічыняў – 2 900 рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.