Фота vgorode.ua.

Як любы награвальны прыбор, электраабагравальнік патрабуе асцярожнага абыходжання. Акрамя таго, неабходна сачыць за тым, каб электрасетка не была перагружаная, а сам электрапрыбор знаходзіўся на дастатковай адлегласці ад лёгкаўзгаральных прадметаў.

МНС нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры пры выкарыстанні электраабагравальнікаў:

– важна памятаць, што ў кожнага прыбора ёсць свой тэрмін эксплуатацыі, які ў сярэднім складае каля дзесяці гадоў. Выкарыстанне звыш устаноўленага тэрміну можа прывесці да сумных наступстваў;

– сістэматычна праводзіце праверку спраўнасці электраправодкі, разетак, шчыткоў і штэпсельных вілак абагравальніка;

– сачыце за станам абагравальнага прыбора: своечасова рамантуйце і замяняйце дэталі, калі яны выйшлі са строю;

– выкарыстоўвайце прыборы, вырабленыя толькі прамысловым спосабам, ні пры якіх абставінах не трэба выкарыстоўваць пашкоджаныя, самаробныя або «саматужныя» электраабагравальнікі;

– варта пазбягаць перагрузкі на электрасетку, у выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі;

– пераканайцеся, што штэкер устаўлены ў разетку шчыльна, інакш абагравальнік можа перагрэцца і стаць прычынай пажару;

– не пакідайце уключанымі электраабагравальнікі на ноч, не выкарыстоўвайце іх для сушкі рэчаў;

– не дазваляйце дзецям гуляць з электраабагравальнікамі;

– ўстанаўлівайце электраабагравальнік на бяспечнай адлегласці ад фіранак або мэблі. Ставіць прыбор варта на падлогу. У выпадку з канвектарамі іх можна мацаваць на спецыяльных падстаўках на невялікай адлегласці ад падлогі;

– не выкарыстоўвайце абагравальнік ў памяшканні з лакафарбавымі матэрыяламі, растваральнікамі і іншымі запальваючыміся вадкасцямі. Таксама нельга ўсталёўваць электраабагравальнік ў захламленых і засмечаных памяшканнях;

– рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу – ён таксама можа узгарэцца;

– не размяшчайце сеткавыя правады абагравальніка пад дываны і іншыя пакрыцці;

– не стаўце на правады цяжкія прадметы (напрыклад, мэблю), інакш абагравальнік можа перагрэцца і стаць прычынай пажару.

Правілаў шмат, але запомніць іх неабходна. Будзьце асцярожныя!

МНС нагадвае, што пры пажары неабходна:

– патэлефанаваць па тэлефоне «101» або «112» і пазначыць дакладны адрас пажару, што гарыць, ці ёсць пагроза людзям;

– пры магчымасці задзейнічаць першасныя сродкі пажаратушэння;

– пры пагрозе вашаму жыццю неабходна пакінуць небяспечную зону;

– сустрэць выратавальнікаў-пажарных, якія прыбудуць на месца, і паказаць ім пажар.

Будзьце пільныя і асцярожныя – агонь памылак не даруе.