На месцы здарэння. Фота забяспечанае Юрыем Высоцкім.

Сёння ў 13.50 здарылася аварыя на скрыжаванні каля Порсы. Сутыкнуліся два аўтамабілі. Падрабязнасці расказаў старшы інспектар ДАІ Вілейшчыны Юры Высоцкі:

– Кіроўца «Рэно» ехала па другараднай дарозе ад Порсы ў бок аўтадарогі «пад’езд да Вілейкі ад трасы Р-28». На скрыжаванні кіроўца не прапусціла «Опель», які ехаў з боку Вілейкі ў бок Каловічаў. У выніку здарылася сутыкненне.

За рулем «Рэно» была 48-гадовая віляйчанка. «Опелем» кіравала 61-гадовая жыхарка аграгарадка Любань. У машын – механічныя пашкоджанні.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Юрыем Высоцкім.