У Маладзечанскім раёне ў ноч з 10 на 11 кастрычніка на чыгунцы быў смяротна траўмаваны чалавек. Паведамленне ў аператыўна-дзяжурную частку мясцовай міліцыі паступіла каля гадзіны ночы ад дзяжурнай па станцыі «Уша».

На станцыі «Уша» пад коламі пасажырскага цягніка загінуў мужчына

На месцы здарэння міліцыя ўстанавіла, што пасажырскі цягнік «Віцебск-Гродна» набліжаўся да чыгуначнай станцыі «Уша» і на 811-м кіламетры пікету №1 наехаў на мужчыну.

Па папярэдніх дадзеных, мужчына пераходзіў пуці па пешаходным насціле на чырвоны сігнал светлафора. Звярнуўшы ўвагу на надыходзячы цягнік, грамадзянін паскорыўся. На гучныя гукавыя сігналы пешаход не рэагаваў. Разам з тым машыніст цягніка экстрана затармазіў, але і гэтая мера не дапамагла – прадухіліць наезду не ўдалося. У выніку ад атрыманых траўмаў 59-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння.

Цяпер па дадзеным факце Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.