Так можа выглядаць аўто пасля пажару. Фота забяспечанае аўтарам.

Ад пачатку года ў раёне адбылося 14 пажараў і загаранняў аўтатэхнікі. Асноўнай прычынай пажараў і загаранняў у аўтамабілях з’яўляецца кароткае замыканне электраправодкі і электраабсталявання.

У мэтах прадухілення пажараў МНС рэкамендуе своечасова праходзіць тэхнічнае абслугоўванне сваіх аўтамабіляў.

Што рабіць, калі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне, пластыка? Неадкладна спыніце машыну і высвятліце прычыну. Калі з капота аўтамабіля пайшоў дым – не губляйце ні секунды. Неадкладна выклікайце ратавальнікаў. Важна паспрабаваць патушыць аўто самастойна, бо машына  можа цалкам выгараць літаральна на вашых вачах.

Паслядоўнасць дзеянняў пры тушэнні аўтамабіля наступная. Трэба прыадчыніць капот, у шчыліну ўставіць раструб вогнетушыцеля і збіць полымя. Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Так як крышка капота можа быць гарачай, лепш адчыняць яе, надзеўшы баваўняныя пальчаткі. Неабходна любымі спосабамі абясточыць аўтамабіль, задзейнічаўшы выключальнік масы або скінуўшы (перасекчы) адзін з правадоў, падыходных да акумулятара (лепш «плюс»). Літровыя вогнетушыцелі, якія аўтаўладальнікі звычайна купляюць для тэхагляду, дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару. Лепш за ўсё купіць парашковы вогнетушыцель большага аб’ёму. І яшчэ: вывучыце інструкцыю па ўжыванні, інакш у выпадку ўзгарання ваш аўтамабіль можа згарэць, пакуль вы будзеце дарэмна змагацца з вогнетушыцелем, спрабуючы зразумець прынцып яго дзеяння. Таксама не варта забываць і пра тое, што вогнетушыцель неабходна перазараджваць ў адпаведнасці з рэкамендацыямі вытворцы. Калі ж вогнетушыцель па нейкіх прычынах адсутнічае, можна выкарыстоўваць пясок, зямлю, покрыва, вопратку.

Памятаеце, калі пажар у аўтамабілі пачаўся з салона – небяспека вельмі сур’ёзная, паколькі агонь хутка распаўсюджваецца па абіўцы, якая складаецца з тканіны, пластыку і сінтэтычных валокнаў.

Працэс распаўсюджвання пажару значна паскараецца з-за прытоку паветра, на працягу літаральна некалькіх хвілін адбываецца ўзгаранне гаручых матэрыялаў усяго салона. Калі гарэнне распаўсюдзілася ў тую частку аўтамабіля, дзе знаходзіцца бензабак або газавы балон, адзінае, што вам варта зрабіць – гэта хутка сысьці ад машыны на дастатковую адлегласць.