Немаўля і міфічныя істоты побач. Фота Эдзіты Бранцэвіч.

У Беларусі каля чатырохсот сямейных пар скарысталіся правам на бясплатную спробу ЭКА. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, перадае БелТА.

– Ад 2021 года ў Беларусі пачата прадастаўленне адной бясплатнай спробы ЭКА. На цяперашні момант каля чатырохсот сямейных пар ужо скарысталіся гэтай магчымасцю, — сказала Алена Богдан.