Фота 53news.ru.

На Міншчыне падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу «Юны натураліст». Сярод пераможцаў ёсць вучні з Вілейкі, Валожына і Дораў, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

У намінацыі «Экзатычныя расліны» 1 месца занялі Кацярына Семяняга, Любоў Русакевіч і Марыя Міскевіч з гімназіі №1, што ў Валожыне. Рыхтавала дзяўчат намеснік дырэктара Жанна Зігмундаўна Лаппо.

У намінацыі «Зялёныя тэхналогіі» трэцяе месца ўзяла Вольга Хаценчык з гімназіі «Логас» пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Наталлі Хаценчык.

У намінацыі «Фіта-Арт» журы адзначыла дыпломам другой ступені Аліну Мілеўскую – вучаніцу Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Кіравала працай Аліны настаўніца біялогіі Святлана Мікалаеўна Рахманько.