Савет Міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён ў 2022 годзе. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Саўміна ад 11 кастрычніка 2021 года №572, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2022 годзе пераносяцца з панядзелка 7 сакавіка на суботу 12 сакавіка, з панядзелка 2 мая на суботу 14 мая.

Такім чынам, вясной двойчы атрымаецца па чатыры выхадных дні запар.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўсталёўваць іншы парадак пераносу працоўных дзён.