365Info

Камітэт дзяржкантролю працягвае маніторынг цэн на лекі ў аптэках.

У Мінскай вобласці прааналізавалі сітуацыю ў больш чым двухстах аптэках, якія належаць трыццаці аптэчным сеткам, а таксама ў дзвюх аптовых сетках. Перавышэнне дапушчальнага росту коштаў на лекі ўстаноўлена ў 39 аптэках дзевяці аптэчных сетак, адсутнасць у продажы абавязковых да наяўнасці лекавых прэпаратаў першай неабходнасці – у 21 аптэцы васьмі аптэчных сетак.

У ліку лекаў, рост коштаў на якія перавышаў дапушчальны ўзровень, усталяваны пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2021 года № 100, – адны з найбольш запатрабаваных: анальгін, парацэтамол, амепразол, аспікард, лізінопрыл, ангрымакс, грыпалек, арпетол, ксілін, дыклафенак, алюгель і іншыя.

Па выніках маніторынгу цэны на лекі адкарэктаваны і прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам. Вынікі маніторынгу паказваюць, што ў апошні час назіраецца скарачэнне парушэнняў у аптэчнай сетцы Мінскай вобласці. Так, калі ў сакавіку перавышэнне дапушчальных цэн выяўлены ў 18 аптэках Міншчыны, то ў жніўні – толькі ў адной.

Кантрольныя мерапрыемствы ў аптэчнай сеткі будуць працягнутыя.