Малюнак з сайта nlb.by.

14 кастрычніка ў Беларусі святкуюць Дзень маці. Мы паглядзелі, якія фота з дзецьмі выкладаюць нашы чытачкі ў сваіх сацсетках. Прапануем паглядзець і вам.

Нашу фотападборку пачынае вось гэтае вясёлае фота. На ім – маладзечанка Ірына Тархан з сынам Мішам. Сям’я Ірыны вельмі любіць падарожнічаць па Беларусі. Відаць, таму фота зробленае ў цягніку «Маладзечна-Полацк».

Мама Ірына і сын Міша.

Наступны фотаздымак прыляцеў да нас са Смаргоні. На ім мама Вольга Кавальская з дочкамістарэйшай Ганначкай і малодшай Дарыйкай. А сфатаграфаваліся яны якраз на мам-злёце, які ладзілі ў сталічным батанічным садзе.

Мама Вольга, дочкі Ганна і Дарыя.

На ўлонні восеньскай вілейскай прыроды – Вераніка Канецкая з сынам Цімафеем. Фотаздымак зроблены падчас аднаго са шпацыраў па родным горадзе.

Мама Вераніка і сын Цімафей.

Фота са Смаргоншчыны. Дзяўчынак з каляровымі пасмачкамі завуць Маша і Таня. З імі мама – Аляксандра Чыжэўская. А засэлфіліся яны ў цырульні адразу пасля моднай афарбоўкі.

Злева направа: дачка Маша, дачка Таня, мама Аляксандра.

На фота ў канцэртных строях – жыхаркі Чысці. Мама Ясенія Мікуліч вельмі любіць украінскую культуру, мову, спявае ўкраінскія песні. А дачка Валянціна ва ўсім раздзяляе захапленні мамы.

Мама Ясеня і дачка Валянціна.

А вось маладзечанка Вера Сівец. Неяк з дзецьмі Максімам, Надзяй і Вікай мама знайшла час для вясёлага сэлфі.

Злева направа: сын Максім, дачка Надзя, мама Вера, дачка Віка.

Маладзечанка Валянціна Сідоркіна з дачкой Кірай ідуць на дабрачыннае свята, якое ладзіла арганізацыя «Бумеранг дабра». Свята было з каўбойскай тэматыкай.

Мама Валянціна і дачка Кіра.

Аднойчы ў выхадны маладзечанка Валерыя Рошчына з сынам Арсенем зайшлі ў адзін з дзіцячых забаўляльных цэнтраў у горадзе. Пазабаўляліся разам. А момант трапіў на фота.

Мама Валерыя і сын Арсень.

Завяршае нашу падборку фота з восеньскага Гданьска. У аб’ектыве – Галіна Сарочык з дачкой Юляй. Спадарыня Галіна нарадзілася на Ашмяншчыне, доўгі час працавала доктарам у Валожыне. Цяпер мама жыве ва Украіне, дачка – у Польшчы. Так склалася жыццё.

Дачка Юлія і мама Галіна.

Фотаздымкі з сацсетак чытачак.