Фота egeriya.ru.

9 кастрычніка ў Барысаве зладзілі другі этап 11 Адкрытага абласнога турніру па плаванні «Кубак надзей». На спаборніцтвах паспяхова выступілі плаўцы з Вілейкі, паведамляюць арганізатары.

Спартсмены змагаліся на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

Анастасія Ахмедава ў сваёй катэгорыі (дзяўчынкі, 6 клас) заняла чацвёртае месца. Паказаўшы вынік 32,70, яна набрала 28 ачкоў.

У катэгорыі «хлопчыкі, 6 клас» стаў другім Арцём Бурак. Яго вынік – 29,47 і 35 ачкоў.

У катэгорыі «юнакі, 7-8 клас» чацвёртае месца з вынікам 26,81 і 28 ачкоў заняў Кірыл Саўчыц. 

Сярод дзяўчат 9-10 класаў трэцяй стала Ілона Жалабковіч. Вынік – 28,81, 30 ачкоў.

Усе спартсмены – выхаванцы Вілейскай ДзЮСШ.