Прысуд – тры гады калоніі.

13 кастрычніка адбыўся закрыты судовы працэс па справе Артура Ж., якога вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: частка 1 артыкула 339 (Хуліганства) і артыкул 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў).

Па версіі абвінавачвання, Артур Ж. ўначы ў чэрвені гэтага года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра, паведамляюць праваабаронцы.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. На яго не пусцілі маці Артура.