Учора ў 15.20 выратавальнікам паведамілі пра тое, што на Мядзельшчыне, ля вёскі Чарэмшыцы, знікла 63-гадовая жанчына.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі звязаліся з  заблукалай: з сабой у яе быў мабільны тэлефон. Жанчына паведаміла, што зайшла ў лес і адразу павярнула направа. Але, як аказалася, перад гэтым яна прайшла каля двух кіламетраў. Работнікі МНС прачэсвалі лес пешшу, аклікаючы жанчыну, але беспаспяхова. Яна таксама паведаміла, што дайшла да балота, дзе збірала журавіны. Па дарозе ратавальнікі сустрэлі на квадрацыкле мужчыну з жанчынай. Тыя распавялі, што бачылі на балоце жанчыну, якая збірала ягады.

Заблукалую знайшлі праз тры гадзіны. У медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы, паведамляе прэс-служба МНС.