Фота habr.com.

Раней паведамлялася, што ад кастрычніка многім «іпэшнікам» у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі.

Міністэрства па падатках і зборах дае адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» да 20 кастрычніка.

Гэта зрабілі, улічваючы значную колькасць суб’ектаў гаспадарання, неабходнасць  правядзення работ па рыштунку сродкаў кантролю падатковых органаў, складаную  эпідэміялагічную сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем каронавіруса.

Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у два разы большы.

Інфармацыя пра аператараў праграмных касавых сістэм і праграмных касах, дапушчаных да выкарыстання ў Беларусі размешчана ў інтэрнэце на афіцыйным сайце рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».