Фота з сайта Мінабароны.

Яны возьмуць удзел у сумесных вучэннях з сіламі АДКБ «Узаемадзеянне-2021», а таксама з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2021» і спецыяльным вучэнні «Эшалон-2021», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале., што пройдуць ад 18 па 23 кастрычніка.

Па словах першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Ігара Караля, вучэнні планавыя: «Галоўная асаблівасць вучэнняў у тым, што на адным палігоне комплексна пройдуць адразу тры вучэнні. У вучэннях возьмуць удзел не толькі вайскоўцы ад Узброеных сіл. Сёлета задзейнічаны прадстаўнікі фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння – ад унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Яны будуць выконваць свае спецыяльныя задачы ва ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі».