Фот з архіва "РГ"

Ад 9 кастрычніка нашэнне маскі ў грамадскіх месцах стала абавязковым. Як будуць караць за яе адсутнасць? І хто? 

Згодна з артыкулам 17.5 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць для фізічных і юрыдычных асоб за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штрафу. Фізічным асобам – да 30 базавых велічынь – на сёння да 870 рублёў. На індывідуальнага прадпрымальніка – да 200 базавых  – да 5 800. На юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь – да 14 500.

А мы звярнуліся ў РАУС Вілейкі і спыталі, ці пакаралі ўжо за адсутнасць маскі каго-небудзь на Вілейшчыне.

– Па сумесных рэйдах разам з Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі пакуль указанняў не было. Але караць на невыкананне масачнага рэжыму міліцыя не мае права. Па гэтым артыкуле адміністрацыйны працэс вядзе санэпідслужба, – патлумачыў журналісту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.