У пятніцу, 15 кастрычніка, у 17.05 на 193-кіламетры аўтадарогі «Барысаў-Вілейка-Ашмяны» у кювеце апынуўся аўтамабіль «Пежо», паведамляюць ва УУС Гродна.

Паблізу вёскі Нарбуты Ашмянскага раёна, 29-гадовы кіроўца для абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, але не пераканаўся ў адсутнасці на ёй транспартных сродкаў. Далей каб пазбегнуць лабавога сутыкнення жыхар Смаргоні з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся.

Пасля ДТЗ кіроўца з траўмамі пазваночніка і грудной клеткі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне.

Фота УУС Гродна.