Фота teris.com.

У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад 1287 ад 15 кастрычніка, які часова прыпыняе аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя, паведамляе прэс-служба.

У тым ліку гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанні рэабілітацыйнай дапамогі, выкананні фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнні ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанні планавай стаматалагічнай дапамогі.

Загад падпісаны на падставе Палажэння аб Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2011 года  № 1446, з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Таксама ўнесены змены ў графік працы амбулаторна-паліклінічнага звяна Мінска і ў Рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.