На месцы здарэння. Скрын з відэа УУС Мінаблвыканкама.

Днямі ў Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне, што па Вялікім Гасцінцы ля шматпавярховага жылога дома нейкі грамадзянін бегае па вуліцы і размахвае нажом. Сцэну, як высветлілася ўжо пазней сямейных разборак, заўважыла жанчына, якая праходзіла міма. Яна патэлефанавала ў міліцыю.

Першымі па паказаным адрасе прыбылі супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы, якія затрымалі парушальніка і даставілі для разбору ў аддзел унутраных спраў.

Устанавілі, што інцыдэнту папярэднічаў скандал з блізкімі. У той дзень 63-гадовы мужчына ўчыніў скандал з жонкай у Смаргоні і адправіўся ў Маладзечна да дачкі. Пакуль ён дабіраўся, жонка патэлефанавала дзецям і папрасіла затрымаць бацьку і аддаць яго міліцыі, таму буяна ўжо чакалі 25-гадовая дачка і 36-гадовы сын з нявесткай.

Такую ініцыятыву бацька сямейства ўспрыняў літаральна «у штыкі», схапіўшыся за кухонны нож. Мужчына выгнаў усіх з кватэры на вуліцу, трымаючы ў руках нож і выказваючы ў адрас блізкіх пагрозы расправай.

У момант затрымання ў руках у мужчыны нажа не было, ён яго выкінуў. Нож супрацоўнікі Дэпартамента аховы знайшлі непадалёк на тратуары, каля краю праезнай часткі. Фігурант прайшоў агляд, які паказаў, што ён быў цвярозым.

Дзеянням маладзечанца следчыя далі прававую ацэнку. Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці». Максімальная санкцыя артыкула – да трох пазбаўлення волі. Раней падазраваны да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.