Запчасткі, якія ўвозілі незаконна. Фота customs.gov.by.

Незаконны ўвоз аўтамабільных запчастак, якія ехалі з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз пункт пропуску «Каменны Лог», спынілі гродзенскія мытнікі. Кошт тавару перавысіў заяўлены кошт больш чым у тры разы, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня. 

Паводле прадстаўленых кіроўцам дакументаў, у машыне фірмы-перавозчыка везлі запасныя часткі да аўтамабіляў, якія ўжо былі ва ўжыванні. Супрацоўнікамі мытні вялікагруз накіраваны ў ведамасны ПТА на дагляд, у выніку якога знайшлі «лішні» тавар коштам больш за 23 тысяч рублёў. Шасі грузавога аўтамабіля, фаркоп, блокі засцерагальнікаў, тахографы і іншае былі схаваныя ў паўпрычэпе пад заяўленымі аўтазапчасткамі.

Па выяўленым факце мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 1 артыкулам 15.5 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да 30 працэнтаў ад кошту незаконна тавару.