18 кастрычніка адбыўся пажар у аграгарадку Селеўцы Гарадоцкага сельсавета.

У 19:08 на 101 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэр двухкватэрнага жылога дома па вуліцы Цэнтральнай.

Са слоў гаспадара кватэры, у той момант, калі ён скарыстаўся запальнічкай побач з каністрай бензіну, адбыўся выбух.

У выніку пажару закураныя сцены і столь па ўсёй кватэры. Пажар ліквідавалі да прыезду ратавальнікаў. Дакладная прычына высвятляецца, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцінай Сопат.