Фота osh.by.

Пра адмену маршрутаў ад 20 кастрычніка паведамляе Маладзечанскі аўтапарк №4.

Ад заўтра, 20 кастрычніка, спыняюцца рэйсы па маршрутах Маладзечна-Лазавец і Маладзечна-Плёсы па серадах і пятніцах. Па суботах і нядзелях рэйсы будуць да 31 кастрычніка ўключна.

Таксама ад 20 кастрычніка не будзе рэйсаў па маршруце Маладзечна-Забалацце па серадах. А па суботах і нядзелях будуць да 31 кастрычніка ўключна.

Аўтобусы па маршруце Маладзечна-Будаўнік ходзяць да 31 кастрычніка ўключна.

Рэйсы па маршрутах Маладзечна-Выдрычы, Маладзечна-Алёхнавічы па суботах і нядзелях (на 7.20 і 16.20) будуць да 31 кастрычніка ўключна.

Рэйсы па маршруце Маладзечна-Выдрычы па панядзелках, серадах, пятніцах (на 12.05) будуць да 29 кастрычніка ўключна, далей будуць ехаць да Гарадка, як і раней.

Апошні дзень працы рэйса Маладзечна-Ярмолічы праз Чэхі, Шчукі па суботах – 30 кастрычніка. На зімовы перыяд аўтобусы будуць хадзіць па графіку нядзелі.

Рэйсы па маршруце Маладзечна-Паляны па серадах будуць да 27 кастрычніка ўключна.

Ад 20 кастрычніка спыняюцца рэйсы па маршруце Алёхнавічы-Выдрычы па серадах і пятніцах. Па суботах і нядзелях рэйсы будуць да 31 кастрычніка ўключна.

Апошні дзень працы рэйса Алёхновічы-Еленка па суботах у 15.40 – 30 кастрычніка. На зімовы перыяд аўтобусы па суботах у 15.40 будуць ехаць да Дубрава.

Ад 23 кастрычніка спыняць рэйсы па маршруце станцыя Радашкавічы-Халмы.