Вераніка Чаркасава. Фота zautra.by.

Літаральна за дзень да смерці Вераніка Чаркасава была на Вілейшчыне ў мастака і стваральніка музея Першай сусветнай Барыса Цітовіча.

Тады, у 2004, папяровая «Рэгіянальная газета» згадвала пра тое апошняе інтэрв’ю Веранікі.

Апошняя тэма, якую даследавала журналістка – вайсковыя пахаванні часоў Першай Сусветнай вайны. Мастак Цітовіч быў адным з тых, хто шмат ведаў пра такія пахаванні.

– Мы дамовіліся, што Вераніка будзе пісаць пра праблемы забыцьця тэмы Першай сусветнай вайны, – распавёў тады карэспандэнту Барыс Барысавіч.

Мэта, якую ставілі перад сабой мастак і журналістка – прыцягнуць маладое пакаленне, каб узняць гістарычны пласт, пра які забыліся.

Паводле Барыса Цітовіча, у войску, якое тады называлася расійскім, былі і беларусы. Пра ўсё гэта не паспела напісаць Вераніка Чаркасава.

… А сёння раніцай не стала Барыса Цітовіча.