Пра гэта нам паведамілі сябры Барыса Барысавіча.
Не стала мастака сёння раніцай.
Барыс Цітовіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года. Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі.
Ён вядомы як стваральнік мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ў Заброддзі, на Вілейшчыне.

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Скарыны.
Барыс Цітовіч неаднаразова станавіўся героем нашых публікацый. Пісалі мы і пра яго фотаздымак на алеі гонару ў Вілейцы, і пра сям’ю Цітовічаў, і пра карціну, прысвечаную памяці мастака Уладзіслава Страмінскага. Бывалі і на мерапрыемствах у музеі Першай сусветнай.

«Рэгіянальная газета» выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам Барыса Барысавіча з прычыны яго смерці.
17 год таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву. Яе апошняе інтэрв’ю было звязана з Вілейшчынай




















