Фота Настассі Уткінай.

Ад 15 па 18 кастрычніка ДАІ Мінскай вобласці праводзіла прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца». Пра парушэнні і пратаколы на Вілейшчыне расказалі ў АДАІ Вілейскага РАУС.

Падчас правядзення акцыі работнікі ДАІ зафіксавалі 68 парушэнняў ПДР. Склалі чатыры пратаколы па артыкуле 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – у адносінах да кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілем нецвярозымі. І 12 пратаколаў па артыкуле 18.14 – у адносінах да кіроўцаў, якія не мелі права кіравання.

ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў на Вілейшчыне за час акцыі не зафіксавалі.