На месцы здарэння. Фота АДАІ Вілейскага РАУС.

Аварыя здарылася 15 кастрычніка ў 23.30. Падрабязнасці журналісту расказалі ў АДАІ Вілейскага РАУС.

– 19-гадовы жыхар Докшыцаў на аўтамабілі «Кіа Шума» ехаў па 94-кіламетры трасы Р-29 «Ушачы-Вілейка» з боку Даўгінава ў бок Докшыцаў. Пры выбары хуткасці на закругленні дарогі ўправа кіроўца не ўлічыў тэхнічны стан аўтамабіля і агляднасць дарогі. У выніку ён не даў рады кіраванню і з’ехаў у правы кювет і перакліўся, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Юры Высоцкі.

Па яго словах, две пасажыркі, якія сядзелі ззаду атрымалі пашкоджанні. Адна з іх, 19-гадовая жыхарка Даўгінава, шпіталізаваная з траўмай пазваночніка.

Кіроўца быў цвярозы.