Ілюстрацыя test.tatarstan.ru.

14 кастрычніка – Сусветны дзень стандартызацыі. Кожны год свята праходзіць пад пэўным дэвізам. Сёлета ён гучыць: «Стандарты для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця».

У Беларусі для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі і паслуг для іх бяспекі, а таксама садзейнічання пашырэнню іх экспарту актыўна папаўняецца масіў распрацоўваемых і прымаемых стандартаў, актуалізуюцца іх патрабаванні.

Стандарты запатрабаваныя ва ўсім свеце, паколькі з’яўляюцца найбольш эфектыўным і прызнаным дакументам, які ўстанаўлівае патрабаванні да прадукцыі, паслугі, працэсу. Яны дапамагаюць кампаніям не толькі выконваць патрабаванні абавязковых для тэхнічных рэгламентаў Беларусі і Еўразійскага эканамічнага саюза, але і спрыяюць выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, аптымізацыі выдаткаў, павышэнню даверу спажыўцоў. Адпавядаць сучасным патрабаванням, звязаным з пераходам у лічбавую прастору, павінна і сама стандартызацыя. Таму працягнуцьудасканаленне распрацоўкі дзяржаўных стандартаў, у першую чаргу, праз пашырэнне прымянення інфармацыйных тэхналогій.

Сёння, у рэчышчы інавацыйнага развіцця, неабходна таксама працаваць над скарачэннем тэрміну распрацоўкі стандартаў, каб гэтыя дакументы з’яўляліся хутчэй. Дадзеная задача актуальная як для нацыянальнай, так і рэгіянальнай і міжнароднай стандартызацыі.