Пра гэта нам паведамілі сябры ліквідаванай арганізацыі «Next Stop — New Life». Судовае пасяджэнне па ліквідацыі адбылося 15 кастрычніка.

Як паведамляе сайт арганізацыі, NSNL – гэта вядучае аб’яднанне моладзі ў Беларусі. Рух NSNL заснаваны ў 1989 годзе. Датчане прынялі рашэнне правесці культурны праект пад назвай «Next Stop – Soviet» у тагачасным СССР. Горадам рэалізацыі ідэі стаў Мінск.

У студзені 1991 года з’явілася Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «NSNL» – некамерцыйнае, незалежнае, самастойнае, добраахвотнае, маладзёжнае аб’яднанне, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якое прадстаўляе і абараняе законныя інтарэсы і правы сваіх сябраў.

У Маладзечне арганізацыя пачала дзейнічаць ад 2019 года.

Сябры NSNL займаліся актывізмам-урбанізмам, праблемамі інклюзіі, правоў чалавека, гендара.

Адзін з самых вядомых праектаў, які сябры арганізацыі ўвасобілі ў Маладзечне, – гэта вуліца стрыт-фуда.