Падчас прэм'еры. Фота АНТ.

У Вялікім тэатры 19 кастрычніка прадставілі оперу «Макбет» з лепшым барытонам нашых дзён, паведамляе АНТ.

Гэта ўраджэнец Маладзечна Уладзіслаў Сулімскі – жаданы госць на самых вядомых пляцоўках свету.

Сярод яго партнёрак па сцэне – сапрана, заслужаная артыстка БССР Марыя Гулегіна. Адна з выбітных спявачак сучаснасці хацела выступіць з земляком ў гэтай пастаноўцы. Магчыма, зорны ансамбль яшчэ здарыцца.

Уладзіслаў Сулімскі, саліст опернай трупы Марыінскага тэатра (Расія):

– Я ўвогуле люблю Сярэднявечча. Замкі, мячы, арбалеты – гэта маё. Можа быць, я калісьці быў – у мінулым жыцці – там. Першае сваё канцэртнае выступленне з “Макбетам” я спяваў з Гулегінай ў Марыінскім тэатры. Усе Лэдзі, колькі ў мяне іх было, – і Каця Семянчук, і Аня Нятребка – усе розныя абсалютна.

Прэм’ер Марыінкі спявае, як сапраўдны італьянец. Вучыўся манеры ў Мілане.

Трохгадзінную «оперу жахаў» па сюжэце вялікай трагедыі Шэкспіра паставілі ў тэатры пяць гадоў таму. У гэты вечар з запрошаным салістам самую злачынны шлюбную пару ў гісторыі ўвасобіць сапрана Шарубіна.

Анансавалі выхад Сулімскага на сцэну Вялікага фразай «яго Макбет заўсёды розны. Гэта жывы чалавек».