Фота Настассі УТКІНАЙ.

Мінздароўя паведамляе пра 2076 выпадкаў за дзень, перад гэтым трое сутак фіксавалася менш за 2000 выпадкаў, а рэкорд быў 15 кастрычніка — 2073.

Выпісаны 2151 пацыент. З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 577 932 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 550 100.

За ўвесь час памерлі 4449 чалавек (17 за суткі).

За мінулыя суткі выканалі 55 648 тэстаў.