Скрын з відэа з камер назірання.

45-гадовы жыхар Радашкавічаў прапажу карткі заўважыў праз месяц. Звярнуўшыся ў банк, мужчына атрымаў доўгі спіс плацяжоў – больш за 60 аплат, якіх, як сцвярджаў ўладальнік карткі, ён не рабіў.

З заявай аб крадзяжы грошай мужчына звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Маладзечанскага РАУС усталявалі падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы беспрацоўны 58-гадовы знаёмы пацярпелага. Аператыўнікі высветлілі, што банкаўская карта знікла ва ўладальніка падчас іх сумеснага распіцця спіртнога. Таварыш скарыстаўся тым, што ў яго ў руках апынулася чужая картка з магчымасцю бескантактавай аплаты, і на працягу тыдня закупляўся ў мясцовых крамах.

Грашыма з чужой карты фігурант аплаціў пакупкі ў дзевяці гандлёвых кропках пасёлка.

На алкаголь, прадукты харчавання і цыгарэты ён патраціў 290 рублёў.

Моманты аплаты пакупак чужой карткай фіксавалі камеры відэаназірання, усталяваныя ў крамах.

Мужчына прызнаўся ў зробленым і расказаў, што картку выкінуў, калі на ёй скончыліся грошы.

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 212 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі».