Фота life-instyle.com.

Вакцынацыя цяжарных супраць COVID-19 эфектыўная, заявіла тэхнічны спецыяліст аддзела вакцынакіруемых захворванняў і імунізацыі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Людміла Мосіна падчас вібінара «СМІ супраць COVID-19», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цяперашні час узровень вакцынацыі цяжарных супраць COVID-19 недастатковы ва ўсім свеце, сказала Людміла Мосіна. Яна адзначыла, што цяжарныя не былі ўключаныя ў першапачатковыя клінічныя выпрабаванні, якія праводзіліся для вакцын супраць кавіда. Таму першапачаткова СААЗ не рэкамендавала вакцынацыю цяжарных жанчын, за выключэннем тых, якія мелі вельмі высокую рызыку інфікавання, напрыклад медработнікаў, якія працуюць з хворымі COVID-19.

– Аднак пасля пачатку пандэміі прайшоў час, у нас назапасілася вельмі вялікая колькасць дадзеных аб рызыцы COVID-19 для цяжарных жанчын. Быў праведзены метааналіз дадзеных 192 апублікаваных даследаванняў, і на падставе гэтых дадзеных мы ведаем, што вельмі высокая рызыка развіцця цяжкіх формаў захворвання ў цяжарных жанчын, якія хворыя COVID-19, у параўнанні з жанчынамі такога ж рэпрадуктыўнага ўзросту, але якія не з’яўляюцца цяжарнымі , – сказала Людміла Мосіна.

Паводле яе слоў, у цяжарных больш чым у два разы вышэй рызыка таго, што яна будзе змешчана ў палату інтэнсіўнай тэрапіі, амаль у тры разы вышэй рызыка смерці і амаль у два з паловай разы вышэй рызыка таго, што спатрэбіцца штучная вентыляцыя. Больш за тое, ёсць дадзеныя 42 даследаванняў, якія ўключалі сотні цяжарных жанчын, што перанеслі кавід і якія распавялі пра негатыўныя наступствы для будучага дзіцяці. Устаноўлена, што рызыка заўчаснага нараджэння дзіцяці ў гэтым выпадку вышэй у 1,8 разы, а рызыка таго, што дзецям спатрэбіцца інтэнсіўнае лячэнне, вышэй у больш чым тры з паловай разы.

– На падставе гэтых дадзеных СААЗ перагледзела свае рэкамендацыі. Таксама ў нас з’явіліся першыя дадзеныя з ЗША і Ізраіля, дзе пачалі прышчапляць цяжарных. Вынікі прадэманстравалі, што вакцына добра пераносіцца цяжарнымі жанчынамі і няма ніякай дадатковай рызыкі, а таксама што вакцынацыя эфектыўная, – сказала тэхнічны спецыяліст аддзела. Яна дадала, што антыцелы пасля вакцынацыі зашважылі і ў малацэ маці. Такім чынам, гэта ўскосна пацвярджае, што вакцынацыя маці можа абараняць і дзіця.

– Сусветная арганізацыя аховы здароўя цяпер рэкамендуе вакцынацыю цяжарных ў краінах, дзе карысць ад вакцынацыі перавышае любыя патэнцыйныя рызыкі. У цяперашні час у нас няма інфармацыі пра нейкія рызыкі для цяжарных, – склала Людміла Мосіна.