Скрадзеныя дэталі. Скрын з відэа УУС.

Днямі ў міліцыю звярнуўся 38-гадовы маладзечанец. Мужчына расказаў, што з яго аўтамабіля, які стаяў у гаражы знікла маёмасць, у тым ліку і дэталі ад машыны. Агульная сума скрадзенага – каля дзвюх тысяч рублёў.

Падчас вышукавых мерапрыемстваў міліцыянеры звярнулі ўвагу на двух прыяцеляў – жыхароў Маладзечаншчыны. Па папярэдніх дадзеных, фігуранты адціснулі жалезную сцяну, што дазволіла ім зайсці ў гараж і скрасці маёмасць. З месца ўлачынства яны з’ехалі на машыне.

Пасля затрымання падазраваныя патлумачылі, што амаль усё скрадзенае паспелі збыць, а грошы патрацілі на сябе.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.