Гэта Бабруйск.

Ад 18 кастрычніка ўлады Бабруйску паставілі начныя ўстановы перад выбарам: або закрывацца на ноч, або пускаць толькі наведнікаў з адмоўным ПЦР-тэстам на COVID-19 ці з сертыфікатам аб вакцынацыі.

Загад тычыцца дыскатэк, гульнявых клубаў, казіно, абʼектаў грамадскага харчаваньня, начных клубаў, бараў, більярдных, боўлінгаў і падобных забаўляльных устаноў.

З сертыфікатамі або тэстамі мусяць таксама быць усе работнікі.

І ўдзень, і ўначы ў такіх установах таксама абавязалі правяраць кліентам тэмпэратуру і пільнаваць, каб яны трымалі дыстанцыю ў паўтара-два метры.

Акрамя таго, бабруйскія ўлады забаранілі:

  • знаходзіцца ў грамадзкіх установах і транспарце без масак;
  • абслугоўваць кліентаў без масак;
  • адпраўляць у службовыя камандзіроўкі непрышчэпленых работнікаў;
  • праводзіць прэзэнтацыі, дэгустацыі, дзіцячыя і рэкламныя імпрэзы, калі на іх немагчыма забяспечыць дыстанцыю не менш за паўтара метра;
  • праводзіць кірмашы;
  • гандляваць з латкоў, палатак і вазкоў уздоўж аўтадарог;
  • курыць кальяны.