Фота pixabay.com.

Каб падзівіцца на багацці прыроды, не трэба ехаць далёка, бо ў Смаргоні ёсць цудоўны дэндрапарк, – сцвярджаюць арганізатары прыборкі.

22 кастрычніка, у пятніцу, усіх ахвотных запрашаюць сумясціць задавальненне ад незвычайных раслін і магчымасць дапамагчы Смаргонскаму доследнаму лясгасу.

У пятніцу запланаваная ўборка тэрыторыі, якая працягнецца да 12.00. Жадаючых паўдзельнічаць чакаюць у 10.00 з боку гасцініцы. Увесь неабходны інвентар, уключаючы пальчаткі і смеццевыя пакеты, вам прадаставяць.

А супрацоўнікі лясгаса распавядуць гісторыі ўжо вядомых вам дрэў і раслін, якія высаджаныя ў парку і тых, пра якія вы яшчэ не ведаеце.

Акцыя праводзіцца сумесна з праектам «Пагадненне мэраў для лакалізацыі мэтаў устойлівага развіцця ў гарадах Беларусі».