Учора, 20 кастрычніка, у 10.20 на 179-кіламетры аўтадарогі Р-63 «Барысаў-Вілейка-Ашмяны» ў Смаргонскім раёне «лоб у лоб» сутыкнуліся «Рэно» і «Мэрсэдэс», паведамляе УУС Гродна.

Папярэдне ўстаноўлена, што 47-гадовы кіроўца французскай іншамаркі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правую па ходзе руху узбочыну, дапусціў занос аўто, у выніку чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Мэрсэдэс», які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку ДТЗ 59-гадовага кіроўцу мікрааўтобуса з пераломам цела грудзіны пасля аказання дапамогі адпусцілі дадому, а кіроўцу легкавіка з палітраўмай і іншымі сур’ёзнымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Смаргонскай бальніцы. З машыны яго даставалі супрацоўнікі МНС.

Больш ясную карціну таго, што адбылося, усталюе праверка.