У заброддзі. Фота museums.by.

Пра гэта паведамляе Беларускі саюз мастакоў.

Стваральніка музея Першай сусветнай, мастака Барыса Цітовіча пахаваюць 23 кастрычніка ў вёсцы Заброддзе на вайсковых могілках ахвяр Першай сусветнай вайны, дзе ён стварыў мемарыяльны комплекс.

У 14.00 пачнецца адпяванне каля Барыса-Глебскай капліцы,  там жа пройдзе грамадзянская паніхіда. Потым жалобная працэсія рушыць на могілкі, дзе адбудзецца пахаванне. Усе жалобныя мерапрыемствы правядуць з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Уваход у капліцу будзе забаронены.

Блізкія Барыса Барысавіча просяць прысутных надзяваць маскі і захоўваць бяспечную дыстанцыю.

Нагадаем, што Барыс Цітовіч памёр раніцай 20 кастрычніка.