Ілюстрацыйнае фота USA TODAY.

У Беларусі ў бліжэйшы час адновяць кансультатыўную і планавую медыцынскую дапамогу там, дзе яна была згорнутая.

Распрацаваны дэталёвы план, як гэта будзе адбывацца ў кожным рэгіёне краіны. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

Нагадаем, што 18 кастрычніка Мінздароўя аб’явіла пра тое, што часова прыпыняе скрынінг, рэабілітацыю, планавую стаматалогію, лячэнне ў дзённым стацыянары.

На наступны дзень на нарадзе па каронавірусе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі.

Дапамогу ў галіне анкалогіі, кардыялогіі, траўматалогіі, неўралогіі, нейрахірургіі, педыятрыі, акушэрства, гінекалогіі і планавай стаматалогіі будуць аказваць у поўным аб’ёме. Аднак папярэдне пацыент павінен будзе здаць ПЦР-тэст.