Падазраваны. Скрын з відэа МУС.

Як паведамляе МУС, на 48-гадовага мужчыну выйшлі аператыўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі гродзенскага УУС і Астравецкага РАУС. Яго затрымалі 20 кастрычніка.

Устанавілі, што ў мінулым чэрвені мужчына падвергнуў дзеянням сексуальнага характару падлеткаў 14 і 15 гадоў. Злачынствы адбываліся ў лесапаласе і ангары ў Астраўцы. Са слоў фігуранта, у тыя моманты ён быў нецвярозы.

Пачалі крымінальную справу за палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.