Фота pixabay.com.

Пра гэта паведаміў каардынатар пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад» Максім Федаровіч.

Па яго інфармацыі, зніклую жанчыну знайшлі днямі загінулай у калодзежы, што прыблізна каля пяцісот метраў ад яе дома.

Нагадаем, што 50-гадовая жыхарка хутара Клім, што ў Іўеўскім раёне знікла 10 кастрычніка. Вядома, што яна мела намер накіравацца ў царкву ў вёсцы Масцішча, што ў  Валожынскім раёне.