«У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але з верасня мы пачалі ўсталёўваць хаджэнне такога штаму, як дэльта лайт. Пакуль нейкіх адрозненняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя», — расказаў Беларусь-1 намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, піша БелТА.

Для дэльта-штама характэрная вялікая кантагіёзнасць — вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека. «Можна знаходзіцца побач з хворым чалавекам літаральна нейкія хвіліну-дзве”, — сказаў ён.

Больш за тое, усё часцей захворваюць людзі 30-39 гадоў і 40-49 гадоў.