Фота ctv.by.

Беларускія вайскоўцы дастаўляюць кісларод з авіяцыйных баз ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу бальніц, паведамляе СТБ.

Начальнік тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзімір Лазоўскі кажа:

«За адну рабочую кампанію мы здабываем каля 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс насамрэч даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры ўтрыманне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць -183°C.

Задзейнічана вельмі шмат абсталявання. Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод з высокім працэнтным ўтрыманнем (не ніжэй за 99,5%, згодна са стандартам).

А ёсць тэхнічны кісларод — там ужо зусім іншы працэнт яго ўтрымання, адпаведна, менш. Для дыхання ў нас толькі ідзе медыцынскі кісларод з чысцінёй не менш 99,5%».