Аляксандр Коктыш. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Памёр наш калега, журналіст Аляксандр Коктыш. Пра гэта паведамілі яго блізкія.

Яму было 54 гады. Паведамляецца, што прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у «Звяздзе», «Інтэрфаксе-Захад». Затым у «СН+», быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце «Труд», піяр-менеджарам у кампаніі «Сімпа».

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае спачуванні блізкім Аляксандра.